Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пісьменнікі

Іван Сцяпанавіч Патаповіч (Янка Чабор) нарадзіўся 11 ліпеня 1911 года ў вёсцы Рачканы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай патрыярхальнай сялянскай сям’і. Дзеці змалку прывучаліся да працы, дапамагалі па гаспадарцы.

Першапачатковую адукацыю Іван атрымаў у польскай школе ў роднай вёсцы, паступіў у чацвёрты клас Віленскай беларускай гімназіі. Разам з ім вучыўся Якуб Міско (1911–1981), які стаў журналістам, пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры БССР (1967). Якуб Герасімавіч запомніў Івана як высокага, хударлявага хлопца, з адкрытым тварам, у рагавых акулярах. Ён быў прыветлівы, вучыўся старанна. У час вучобы захапіўся беларускай літаратурай, асабліва любіў вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іван Патаповіч скончыў гімназію ў 1931 годзе, затым вучыўся ў Віленскім універсітэце. Студэнтам стаў членам КПЗБ, вёў прапагандысцкую работу сярод студэнтаў-беларускаў.

Сяргей Міхайлавіч Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў мястэчку Ляхавічы Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці). Быў пазашлюбным дзіцём беларускага шляхціца Міхала Пясецкага, паштовага чыноўніка, і ягонай служанкі Клаўдзіі Кукаловіч. Неўзабаве пасля нараджэння сына Міхал расстаўся з Клаўдзіяй і выхоўваў хлопчыка з дапамогай мачыхі, а калі таму споўнілася 11 год, усынавіў яго і даў сваё прозвішча.

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.

Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч) Пацей нарадзіўся 12 красавіка 1541 года ў сядзібе Ражанка Камянецкага павета Падляшскага ваяводства (цяпер у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці) у праваслаўнай шляхецкай сям’і.Бацька, Леў Пацей, служыў найвышэйшым пісарам караля Жыгімонта I Старога, а таксама займаў пасаду падскарбія (міністра фінансаў) Вялікага Княства Літоўскага. Маці, Ганна Лозчанка, па сведчанні сучаснікаў, была адукаванай жанчынай.

Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 года ў мястэчку Ляхавічы Наваградскага ваяводства (цяпер горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага, але збяднелага, шляхецкага роду. Першапачатковую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.

Вячаслаў Васільевіч Вашэка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, служыў у Афганістане.

Аляксандр Мікалаевіч Бадакнарадзіўся 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям і рабочых. Пасля заканчэння Федзюкоўскай сярэдняй школы ў 1983 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Гады вучобы былі перапынены тэрміновай службай у Савецкай арміі (1984–1986). Пасля заканчэння БДУ ў 1990 годзе застаўся ў Мінску.

Аляксей Пятровіч Старажэнка нарадзіўся 21 лістапада 1805 года ў сяле Лысагоры Барзнянскага павета Чарнігаўскай губерні (цяпер Ічнянскага раёна Чарнігаўскай вобласці, Украіна). Паходзіў ад старажытнага казацкага роду. Яго бацька, Пётр Данілавіч Старажэнка, служыў у арміі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне, у асадзе і ўзяцці Хоціна ў 1787 годзе, затым быў рэгістратарам у канцылярыі графа М. Румянцава.

Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950 года ў вёсцы Цна Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочага. Бацькі неўзабаве пераехалі ў г. Вусць-Каменагорск (Казахская ССР), але праз пяць гадоў вярнуліся на радзіму.

Старонка 12 з 18